У дзіцячым конкурсе на «Славянскім базары ў Віцебску» краіну прадставіць школьніца з Мінска ВІДЭА

16.03.2019 / 19:13

У Оршы прайшоў заключны этап нацыянальнага адбору да XVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019». Пераможцай стала Ксенія Галецкая з Мінска.

Ксенія Галецкая прадставіць краіну ў дзіцячай праграме на «Славянскім базары ў Віцебску», які пройдзе сёлета з 8 па 17 ліпеня

Судзейскую калегію дзіцячага конкурсу ўзначаліла старшыня камісіі мастацтва эстрады спеваў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч.

У 18.00 у Оршы пачаўся заключны этап адбору сярод дарослых выканаўцаў.