Невядомыя расстралялі школьнікаў у Бразіліі, пяцёра дзяцей загінулі

13.03.2019 / 19:29

Сама меней пяць вучняў забілі падчас страляніны ў адной са школ Бразіліі ў штаце Сан-Паўлу, піша BBC са спасылкай на даныя паліцыі.

Адзначаецца, што ахвярай стралкоў стаў таксама адзін дарослы.

У паліцыі паведамілі, што напад на школу здзейснілі два ўзброеныя падлеткі.

Затым стралкі скончылі жыццё самагубствам.