Наомі Осака выйграла Australian Open

26.01.2019 / 15:40

Сёння ў вырашальным паядынку жаночага адзіночнага разраду Наомі Осака абыграла Петру Квітаву - 7:6 (7:2), 5:7, 6:4. Наомі стане першай ракеткай свету.

У фінале мужчынскага адзіночнага разраду 27 студзеня Новак Джокавіч сустрэнецца з Рафаэлем Надалем.