Расія пажадала стаць пасярэднікам паміж апазіцыяй і Мадурам

25.01.2019 / 18:39

Пасярэднікам паміж уладамі Венесуэлы і апазіцыяй гатовая стаць Масква, калі яе намаганні будуць запатрабаванымі. Пра гэта «РИА Новости» паведаміў дырэктар лацінаамерыканскага дэпартамента МЗС Расіі Аляксандр Шчацінін. «Мы да гэтых намаганняў гатовыя, у нас праблем з гэтым няма», — сказаў ён.

«Учора міністр замежных спраў Расіі сказаў, што мы гатовыя да супрацоўніцтва з усімі палітычнымі сіламі, якія праяўляюць адказны падыход», — запэўніў дыпламат. Паводле яго слоў, Расія таксама можа працаваць з венесуэльскімі палітычнымі сіламі, якія «гатовыя супрацоўнічаць з міжнароднымі гульцамі, выкарыстоўваць увесь наш аўтарытэт для таго, каб дыялог быў наладжаны».