У Мінску сёння стартуе чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні

Спаборніцтвы праходзяць у Мінск-арэне.

23.01.2019 / 09:30

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні стартуе сёння ў Мінску выступленнем у кароткай праграме ў жанчын і спартыўных пар, піша БЕЛТА.

Прыме адзін з найстарэйшых турніраў Старога Свету Мінск-арэна, ён праводзіцца 111-ы раз. Упершыню чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні адбыўся ў 1891 годзе ў Гамбургу.

У Мінск прыехалі шасціразовы чэмпіён кантынента Хаўер Фернандэс (Іспанія), танцавальная пара з Францыі Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон, алімпійская чэмпіёнка расіянка Аліна Загітава, спартыўная пара Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў. У жаночым адзіночным катанні і выступленні пар сёння адбудзецца кароткая праграма.

Жанчыны пачнуць спаборніцтвы ў 11.45. Медалі ў жаночым катанні будуць разыграны па выніках адвольнай праграмы 25 студзеня.

У 18.00 адбудзецца цырымонія адкрыцця турніру, у якой прымуць удзел вядомыя беларускія музычныя групы.

Завершыцца першы дзень кароткай праграмай сярод спартыўных пар.