Сабаленка выбыла з парнага разраду Australian Open

21.01.2019 / 08:38

Арына Сабаленка выбыла з турніру парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

Яна гуляла ў пары з бельгійкай Эліс Мертэнс. Сёння ў матчы 1/8 фіналу яны прайгралі чэшкам Барборы Крэйцікавай і Кацярыне Сінякавай — 6:2, 6:2, 6:3.

Раней з парнага разраду вылецела і Аляксандра Сасновіч.

Больш беларускіх тэнісістак на Australian Open не засталося.