УЕФА назваў найбагацейшы клуб Еўропы

18.01.2019 / 09:56

pixabay.com

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) апублікаваў дадзеныя аб фінансавым становішчы клубаў. Пра гэта паведамляе Reuters UK.

УЕФА прывёў дадзеныя за 2017 год. Згодна з імі, лідарам па даходах з'яўляецца англійскі «Манчэстэр Юнайтэд». Чырвоныя д'яблы зарабілі за год 676 мільёнаў еўра.

Другім па дадзеным паказчыку стаў мадрыдскі «Рэал». Мюнхенская «Баварыя» на трэцім месцы. У цэлым, на 20 клубаў Англійскай прэм'ер-лігі прыходзіцца амаль чвэрць агульнага даходу еўрапейскіх каманд - 5,3 мільярда еўра.