Сямашка і намеснік кіраўніка МЗС Расіі абмеркавалі графік беларуска-расійскіх кантактаў

14.01.2019 / 19:10

Графік беларуска-расійскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях абмеркавалі сёння ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі са статс-сакратаром — намеснікам міністра замежных спраў Расіі Рыгорам Карасіным, паведамляе БелТА.

«Бакі ў канструктыўным ключы абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях», — адзначылі ў пасольстве.