Аўтамабіль збіў 8-гадовую дзяўчынку, калі яна вярталася з калядавання

14.01.2019 / 16:45

Аўтамабіль збіў васьмігадовую дзяўчынку ў Брэсцкім раёне і ўцёк з месца ДТЗ, паведамляе ДАІ УУС аблвыканкама.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 13 студзеня каля 20.30 на аўтадарозе Р94 Брэст-Тамашоўка ў раёне вёсцы Прылукі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, група мясцовых дзяцей вярталася з калядавання. Дзеці пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе, асвятляючы шлях ліхтарыкам. У гэты момант машына зачапіла васьмігадовую дзяўчынку, якая крыху адстала ад сваіх сяброў.

Кіроўца знік з месца ДТЗ. Пацярпелую з ударамі шпіталізавалі ў Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу. Яе жыццю нічога не пагражае. Дзяржаўтаінспекцыя просіць адгукнуцца сведкаў здарэння і дапамагчы ў пошуку кіроўцы.

Кантактныя тэлефоны ў Брэсце: 8 (0162) 41 44 44, 41 16 35 або 102.