17 студзеня ў «Галіяфах» — аўтограф-сесія Алены Брава
Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх 47 бокс). Пачатак а 18:00.
11.01.2019 / 12:02
Пісьменніца прэзентуе новую кнігу «Садомская яблыня».
Гэты раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы».
Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка.