Нікалас Мадура стаў прэзідэнтам Венесуэлы ў другі раз

10.01.2019 / 21:37

Нікалас Мадура заняў пасаду прэзідэнта Венесуэлы на 2019-2025 гады.

На цырымоніі не прысутнічалі прадстаўнікі ЗША, ЕС і 13 краін у Лацінскай Амерыцы, якія не прызнаюць легітымнасці выбараў.

Праз канфлікт прэзідэнта з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.

Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года, атрымаўшы 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы 46%. Парламент Венесуэлы абвінаваціў палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Вынікі выбараў не прызналі некалькі краін, у тым ліку ЗША, Аргенціна, Чылі і Перу.