Гомельскія памежнікі знайшлі 22-гадовую дзяўчыну ў торбе ФОТА, ВІДЭА

04.01.2019 / 13:33

3 студзеня з Беларусі ва Украіну выязджаў «ВАЗ» на расійскіх нумарах. Памежнікі праверылі яго і знайшлі незвычайны груз.

За стырном машыны быў грамадзянін Туркменістана. А ў багажніку — вялікая торба, у якой знайшлі жанчыну, таксама з Туркменістана.

Цяпер абое «вандроўнікі» знаходзяцца ў гомельскім ізалятары. Іх чакаюць адміністратыўныя працэсы: жанчыну пакараюць за парушэнне правіл знаходжання ў Беларусі і нелегальнае перасячэнне мяжы, а мужчыну — за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.

nn.by