«Эхо Москвы» спытала ў слухачоў, хто мусіць узначаліць Саюзную дзяржаву: Лукашэнка ці Пуцін?

03.01.2019 / 16:59

Папулярная расійская радыёстанцыя «Эхо Москвы» запусціла для сваіх слухачоў галасаванне на тэму «Хто мусіць узначаліць Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі?».

У гэтым галасаванні Уладзімір Пуцін атрымаў толькі 5% галасоў, Аляксандр Лукашэнка —75%, 25% аўдыторыі не вызначыліся з адказам. Усяго прагаласавала больш за 2 тысячы чалавек.

«Эхо Москвы» — расійская радыёстанцыя, якая ўмоўна лічыцца ліберальнай, аднак належыць газаваму гіганту «Газпрому».