Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Новым годам

30.12.2018 / 13:50

Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Новым годам і Калядамі.

«Кіраўнік Расійскай дзяржавы адзначыў, што абапіраючыся на добрыя традыцыі дружбы і добрасуседства, расійска-беларускае супрацоўніцтва плённа развіваецца ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, працягваецца работа па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы, цесная каардынацыя намаганняў у рамках ЕўрАзЭС, СНД і АДКБ», - гаворыцца ў паведамленні.

У. Пуцін таксама выказаў перакананасць у тым, што «далейшае ўмацаванне адносін стратэгічнага партнёрства паміж Расіяй і Беларуссю ў поўнай меры адпавядае інтарэсам братніх народаў дзвюх краін».