У Дзяржынску пажылых мужа і жонку забілі ва ўласным доме

29.12.2018 / 15:01

У Дзяржынску следчыя высвятляюць абставіны забойства сямейнай пары. Целы 74-гадовага мужчыны і яго 75-гадовай жонкі знайшоў сын, які прыйшоў наведаць іх вечарам 28 снежня, паведамляе Следчы камітэт.

Неўзабаве па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі раней неаднаразова судзімага 33-гадовага мясцовага жыхара, які працуе жывёлаводам.

З затрыманым працуюць следчыя.