Гомельская студэнтка паехала ў Дубай і нічога не сказала бацькам. За вяртанне запатрабавала футра

06.12.2018 / 19:05

У адным з гомельскіх універсітэтаў падчас сесіі раптам знікла трэцякурсніца. Знайшлі дзяўчыну ў Дубаі, паведамляе sb.by.

У самы разгар сесіі ў Гомелі знікла студэнтка. Была надзея, што яна экстрана адправілася дадому. Аднак і бацькі не ведалі, дзе знаходзіцца дачка.

Пазней высветлілася, што дзяўчына вырашыла падзарабіць і па кантракце паехала ў Дубай заваёўваць мадэльны бізнэс. Студэнтка не думала вяртацца ў Беларусь.

Аднак бацькі знайшлі спосаб, як вярнуць дачку: яна пагадзілася вярнуцца пры ўмове, што ёй купяць футра.