Жыхар Баранавіцкага раёна забіў двух знаёмых

06.12.2018 / 15:43

Здарэнне адбылося ў ноч на 6 снежня, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

32-гадовы мужчына распіваў са знаёмымі (аднаму 40, другому 38 гадоў) спіртныя напоі, пазней узнік канфлікт і ён ударыў іх некалькі разоў нажом.

Мужчыны памерлі на месцы здарэння.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «забойства». Падазраваны затрыманы.