Анатоль Сівак цяпер афіцыйна стаў мэрам Мінска. Дэпутаты аднагалосна яго падтрымалі

26.11.2018 / 20:05

Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета сёння на пазачарговай сесіі аднагалосна зацвердзілі Анатоля Сівака на пасадзе мэра Мінска, паведамляе БелТА.

«Упэўнена, што па сваіх чалавечых і прафесійных якасцях Мінск атрымае надзейнага кіраўніка, які зробіць усё для таго, каб надаць дынамізм развіццю горада і вывесці яго на дастойны ўзровень», — сказала кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Качанава, калі прадстаўляла дэпутатам новага старшыню гарвыканкама.