«Трэба я*ашыць на*уй». Апублікаваныя перамовы расіян у Керчанскім праліве АЎДЫЯ

26.11.2018 / 17:24

Украінскі Генштаб апублікаваў радыёперахоп размоў расійскага камандавання з экіпажамі памежных расійскіх караблёў пры захопе караблёў ВМС Украіны ў раёне Керчанскага праліва 25 лістапада.

Падчас размовы гучыць загад цалкам пашкодзіць украінскія караблі падчас тарану. Аднак украінскія караблі, як прызналі падчас размовы расіяне, аказаліся манеўранымі і не падпускалі да сябе. Таксама расіяне прызналі сутыкненне паміж сваімі караблямі.