Кітайскі навуковец абвясціў пра нараджэнне першых у свеце генетычна мадыфікаваных блізнятаў 

26.11.2018 / 12:30

Вучоны Хэ Цзянькуй з Паўднёвага навукова-тэхналагічнага універсітэта (Шэньчжэн) абвясціў, што яму ўдалося стварыць першых у свеце генетычна мадыфікаваных людзей, паведамляе Cnet.com.

Гены дзяўчынак-двайнят, якія нядаўна з'явіліся на свет, былі адрэдагаваныя пры дапамозе тэхналогіі CRISPR-Cas9, што дазваляе знайсці ў ДНК патрэбны ген і выдаліць або падправіць яго.

У блізнят быў адрэдагаваны ген CCR5, змена якога павінна знізіць рызыку інфіцыравання ВІЧ.

Дзяўчынак назвалі Нана і Лулу, яны зусім здаровыя.

Заява навукоўца пра нараджэнне першых у свеце людзей з мадыфікаванымі генамі пакуль не атрымала пацверджання з незалежных крыніц.