У Мінск прыляцеў Аліеў

18.11.2018 / 22:05

Ільхам Аліеў прыбыў у Беларусь з афіцыйым візітам. Самалёт азербайджанскага лідара здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, піша БелТА.

 19 лістапада адбудуцца афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева.

Афіцыйныя перамовы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па выніках чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.