Падчас беспарадкаў у Нігерыі загінулі, сама мала, 300 чалавек

Сутычкі адбыліся між хрысьціянамі і мусульманамі. У выніку спалена ля сотні дамоў, у тым ліку цэрквы і мячэты.

29.11.2008 / 20:08

У Нігерыі ў выніку беспарадкаў у горадзе Джос загінулі, сама мала, 300 чалавек. Пра гэта ў суботу паведаміла агенцтва Associated Press.

Аднак Reuters, праўда, спасылаючыся на крыніцы ў Чырвоным Крыжы, у вулічных сутыкненьнях загінулі 20 чалавек і каля 300 пацярпелі.

Сутычкі адбыліся паміж прадстаўнікамі народнасьці хауса, якія трымаюцца мусульманства, і прадстаўнікамі народнасьцю бера, якія зьяўляюцца хрысьціянамі.

Беспарадкі пачаліся ў пятніцу пасьля правядзеньня мясцовых выбараў. У выніку сутыкненьняў спалена ля сотні дамоў, у тым ліку цэрквы і мячэты. Улады абвясьцілі ў горадзе камэнданцкую гадзіну і ўвялі войскі.

***

Тым часам колькасьць загінулых у Мумбаі (Індыя) дасягнулі 195 чалавек. А індыйскі гатэль "Тадж-Махал" цалкам ачышчаны ад баевікоў.