МФ хоча ладзіць пікеты па ўсёй краіне

22.11.2008 / 18:09

Прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) падалі заяўкі на пікеты, прымеркаваныя да гадавіны распаду Савецкага Саюза. Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Іван Шыла.

Паводле яго слоў, заяўкі на пікеты ля помнікаў Леніну былі пададзеныя ў адпаведныя органы 11 гарадоў Беларусі — Мінска, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Салігорска, Брэста, Пінска, Кобрына, Асіповічаў, Баранавічаў і Ліды. Гэтыя пікеты плануюцца ў межах кампаніі «Камунізм пад трыбунал!»