Сярэдняя пэнсія дасягнула 389 тыс.

22.11.2008 / 18:07

Рэальны памер прызначанай пенсіі (пенсіі, скарэктаванай на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у кастрычніку 2008 года ў параўнанні з кастрычнікам 2007 года павялічыўся на 11,4%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У кастрычніку 2008 года сярэдні памер прызначанай пенсіі склаў 389,4 тыс. рублёў. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце склаў 408,3 тыс. рублёў, па інваліднасці — 357,2 тыс., з нагоды страты кармільца — 242,4 тыс., сацыяльнай пенсіі — 169,8 тыс. рублёў.