Памерла найстарэйшая мядзьведзіца ў сьвеце

Нарадзілася Дэбі на арктычных выспах СССР, асірацела ў гадавалым узросьце, у 1968 г. яе падарылі заапарку заходнеканадзкага Вініпэгу, дзе яна стала самай папулярнай і вядомай жыхаркай.

19.11.2008 / 11:33


У заапарку канадзкага гораду Вініпэг памёр найстарэйшы ў сьвеце палярны мядзьведзь.

Вэтэрынарам прыйшлося ўсыпіць 42‑гадовую мядзьведзіцу Дэбі пасьля яго, як яны канстатавалі ў жывёліны паліарганную недастатковасьць. Супрацоўнікі заапарку адзначаюць, што да апошніх месяцаў мядзьведзіца была вясёлай і рухомай.

Нарадзілася Дэбі на арктычных выспах СССР, асірацела ў гадавалым узросьце, у 1968 г. яе падарылі заапарку Вініпэгу, дзе яна стала самай папулярнай і вядомай жыхаркай.

Разам са сваім спадарожнікам жыцьця Скіпэрам, які памёр у 1999 г. у веку 34 гады, Дэбі нарадзіла шасьцёх мядзьведзенят.

У 2008 годзе Дэбі трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы белы мядзьведзь. У дзікай прыродзе белыя мядзьведзі дывуць ня болей за 20 гадоў, у няволі ім удаецца дажыць да трыццаці і болей гадоў

Паводле tut.by