Памёр Іосіф Кабзон

30.08.2018 / 13:20

Памёр расійскі эстрадны спявак Іосіф Кабзон. Яму было 80 гадоў.

27 ліпеня паведамлялася, што спевака падключылі да апарата дапаможнай вентыляцыі лёгкіх. Перад гэтым артыста перавялі ў рэанімацыю ў аддзяленні нейрахірургіі ў адной з маскоўскіх бальніц. Яго стан ацэньваўся як стабільна цяжкі.

У той жа дзень прэс-сакратар Кабзона Варвара Вінаградава заявіла, што шпіталізацыя спевака была планавай і ў рэанімацыю яго не пераводзілі. 

У Кабзона дыягнаставалі рак у 2005 годзе.