У Гомелі работнікі МНС вызвалілі двух катоў, якія зашчамілі лапкі ФОТЫ

27.08.2018 / 14:30

25 жніўня два гомельскія каты патрапілі ў сітуацыю, выбрацца з якой ні самастойна, ні з дапамогай сваіх гаспадароў не змаглі. Спатрэбіўся ўдзел ратавальнікаў.

У 11 гадзін дапамога спатрэбілася кату, лапа якога захрасла ў радыятары ацяплення на вуліцы 8-й Інагародняй.

А праз 20 хвілін работнікі МНС выехалі ў шматпавярховік на вуліцы Савецкай. На гэты раз лапа гадаванца захрасла ў аконнай раме.