У Крыме патанула трохгадовая дзяўчынка з Беларусі

16.08.2018 / 19:48

Няшчасны выпадак здарыўся 14 жніўня ў пасёлку Прыморскім на неабсталяваным пляжы пад Феадосіяй. Па словах відавочцаў, сям'я прыехала з Беларусі на адпачынак і спынілася на пляжы пад Прыморскім. Пакуль бацькі ўсталёўвалі палатку, дзяўчынка сышла да мора, паведамляе kafanews.com.

Хвілін праз дзесяць, скончыўшы выгрузку рэчаў з машыны, бацькі звярнулі ўвагу, што дачкі паблізу няма. Яны выклікалі ратавальнікаў, якія выцягнулі дзяўчынку з вады.

Лекары, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці.