Facebook выдаляе карціны Брэйгеля і Рубенса, бо яны парушаюць правілы сацыяльнай сеткі

24.07.2018 / 16:52

Прадстаўнікі фламандскага савета па турызме шакаваныя цэнзурай у фэйсбуку. Сацыяльная сетка выдаляе карціны знакамітых мастакоў Рубенса, ван Эйка і Брэйгеля з-з таго, што на карцінах намаляваны аголеныя целы, паведамляе фламандскае тэлебачанне.

Праз дзіўныя абмежаванні бельгійскія чыноўнікі не могуць рэкламаваць арт-выставы і іншыя падзеі, прысвечаныя выяўленчаму мастацтву.

Прадстаўнікі мясцовага савета па турызме напісалі афіцыйны ліст заснавальніку фэйсбука Марку Цукербергу з просьбай перагледзець гэтыя правілы.