СМІ: больш за 30 пасажыраў Ryanair пацярпелі праз падзенне ціску ў салоне самалёта

Усяго на борце знаходзілася 189 пасажыраў.

14.07.2018 / 11:28

Самалёт авіякампаніі Ryanair здзейсніў прамежкавую пасадку ў аэрапорце Франкфурт-Хан пасля таго, як пасажыры паскардзіліся на млоснасць і галаўны боль. Пра гэта паведаміла ў суботу агенцтва DPA, піша ТАСС.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу вечарам. Лайнер ляцеў з Дубліна ў горад Задар (Харватыя). На яго борце знаходзіліся 189 пасажыраў. Пасля прызямлення ў аэрапорце Франкфурт-Хан 33 чалавекі былі шпіталізаваны.

Паводле папярэдніх дадзеных, у салоне самалёта ўпаў ціск. Цяпер высвятляецца, што стала прычынай гэтага інцыдэнту.

nn.by