У Менск прыляцелі першыя прадвесьнікі зімы

30.10.2008 / 13:33

На гэтым тыдні ў сталіцы арнітолягі ўаўважылі шчабятух. Гэта шаравата-бурыя птушачкі з ружовай грудкай і малінавай шапачкай.

Гняздуюцца шчабятухі ў зонах тундры, лесатундры, тайзе Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі.

У Беларусь прылятаюць традыцыйна ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада. Пабачыць іх можна ў бярозавым або альховым гаі.

Фота scinet