Абітурыентку выгналі з ЦТ па рускай мове за такое СЭЛФІ

19.06.2018 / 16:02

Раніцай 14 чэрвеня Лізавета Л. прыйшла на цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове. Дачакаўшыся зручнага моманту, дзяўчына зрабіла ў аўдыторыі сэлфі, піша Еўрарадыё

«Каб разрадзіць абстаноўку, падняць настрой хлопцам і даць магчымасць скарыстацца шпорамі, я вырашыла адцягнуць усю ўвагу камісіі на сябе — зрабіць сэлфі. Адны мяне падтрымалі і прынялі маю ідэю з захапленнем, іншыя спрабавалі адгаварыць, кажучы пра магчымыя наступствы».

Лізавета пачала рабіць заданні, а потым усё ж вырашыла ажыццявіць свой план.

«Дачакаўшыся моманту, калі ўвага камісіі была максімальна адцягнутая, я дастала тэлефон, устала і зрабіла сэлфі», — апісвае падзеі дзяўчына.

Наступствы не прымусілі сябе доўга чакаць.

Спачатку ў дзяўчыны папрасілі прыбраць тэлефон, а праз прыкладна паўгадзіны запатрабавалі выйсці з кабінета. Вынікі тэставання (па словах абітурыенткі, яна паспела зрабіць усю частку Б і прыступіць да часткі А) ануляваныя