Дажджы прагназуюць толькі на аўторак

09.06.2018 / 11:12

У нядзелю па краіне будзе без ападкаў. Уначы +6—13, на Берасцейшчыне — +14-16 ноччу.

Удзень чакаецца +19—25, па Берасцейшчыне - +26—28. У Мінску ў нядзелю +21—23.

Паводле pogoda.by, у Мінску дождж чакаецца толькі ў аўторак. Прычым, паводле папярэдніх прагнозаў, моцны. А потым зноў без ападкаў.