СБУ апублікавала ВІДЭА затрымання заказчыка «забойства» Бабчанкі

30.05.2018 / 20:22

Служба бяспекі Украіны апублікавала два відэа з затрыманнем заказчыка «забойства» Аркадзя Бабчанкі і фрагментам размовы паміж заказчыкам і выканаўцам.

У відэа з затрыманнем можна пабачыць, як два супрацоўнікі СБУ падыходзяць да мужчыны на вуліцы, схопліваюць яго і адводзяць у мікрааўтобус.

На другім відэа, па сцвярджэннях СБУ, частка размовы паміж заказчыкам забойства Бабчанкі грамадзянінам Украіны «Г» і выканаўцам забойства грамадзянінам Украіны «Ц».

На відэа паказана, як грамадзянін «Г» перадае грошы за забойства выканаўцу «Ц».

Чытайце таксама:

Журналіст Бабчанка жывы. Украінскія спецслужбы інсцэніравалі «забойства» ВІДЭА