Былога інвестара «Мотавела» зноў асудзілі

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прыгавор у дачыненні да бізнэсоўца і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва. Бізнэсмэн прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Ён прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі.

30.05.2018 / 19:41

Бізнэсмэна ўжо раней судзілі. Судом Фрунзенскага раёна Мінска ў студзені 2017 гады яму было прызначана 11 гадоў пазбаўлення волі. Тады ён быў прызнаны вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры, арганізацыі завалодання маёмасцю, крадзяжы. Шляхам паглынання менш строгага пакарання, канчатковае пакаранне Мураўёву складае 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў.