Анкара пагражае закрыць базу Інджырлік для ЗША

30.05.2018 / 14:45

Анкара можа закрыць для амерыканцаў авіябазу Інджырлік з-за недружалюбнай палітыкі Вашынгтона. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу A Haber заявіў міністр замежных спраў краіны Меўлют Чавушоглу.

Ён падкрэсліў, што Анкара чакае, што Злучаныя Штаты «адступяцца ад сваіх няслушных крокаў». «У нас у руках ёсць і іншыя козыры», - заявіў міністр.

У красавіку афіцыйны прадстаўнік МЗС Турцыі Хамі Аксой заявіў, што краіна мае намер абмеркаваць з НАТА пытанне выкарыстання базы Інджырлік у выпадку пачатку магчымай аперацыі ЗША і іх саюзнікаў у Сірыі.