Былы пасол Украіны ў Беларусі пойдзе ў прэзідэнты
Былы пасол Украіны ў Беларусі і прадстаўнік Украіны ў мінскай кантактнай групе Раман Бяссмертны абвесціў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты, перадае «BBC Украіна».
29.05.2018 / 21:14
«Будучым для сябе я лічу балатаванне ў прэзідэнты. Я сапраўды буду балатавацца», — сказаў Бяссмертны.
Палітык таксама дадаў, што «прыйдзе час», і ён аформіць адпаведныя дакументы.
Бяссмертны вядомы сваім крытычным стаўленнем да беларускіх уладаў.
Чытайце таксама:
Былы пасол Бяссмертны: «У Мінску я ўпершыню ўбачыў, што салдат ударыў у твар маладую жанчыну»
Раман Бяссмертны лічыць, што паводзіў сябе на пасадзе пасла ў Беларусі «занадта далікатна»
Раман Бяссмертны: Сітуацыя ў Беларусі - за межамі чалавечага разумення
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне мусяць адбыцца вясной 2019 года.