Аголеная актывістка Femen пратэставала супраць беларускага міністра ў Мадрыдзе

29.05.2018 / 13:39

Актывістка жаночага руху Femen правяла 28 мая акцыю пратэсту каля Міністэрства юстыцыі Іспаніі. Акцыя была скіраваная супраць прыезду ў Мадрыд міністра юстыцыі Беларусі Алега Сліжэўскага, піша Радыё Свабода.

Аголеная па пояс жанчына трымала плакат з надпісам «Жыве Беларусь без Лукашэнкі» па-ўкраінску, па-англійску і па-іспанску. На яе целе таксама былі надпісы ў падтрымку свабоднай Беларусі.