Аўтакран у Лідзе пашкодзіў 12 аўтамабіляў ФОТА
15.05.2018 / 23:18
Аўтакран у Лідзе пашкодзіў 12 аўтамабіляў, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася днём 15 мая. Кіроўца аўтакрана прыехаў да аднаго з прадпрыемстваў Ліды, спыніўся каля краю праезнай часткі і адлучыўся на 10 хвілін. Вярнуўшыся, мужчына сваёй тэхнікі не знайшоў.
Аўтакран пачаў адвольны рух і «сабраў» з правага боку шэсць аўтамабіляў. Ад удару яго адкінула праз раздзяляльную паласу на другі бок дарогі і паркоўку, дзе пашкоджанні атрымалі яшчэ некалькі аўто. Агулам кран пашкодзіў 12 аўтамабіляў. На шчасце, людзей на шляху машыны не аказалася.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.