Прэс-служба Федэрацыі хакея пра выступ на чэмпіянаце свету: Хлопцы аддавалі барацьбе ўсе сілы

12.05.2018 / 21:21

Прессбол

Прэс-служба ФХБ выпусціла справаздачу аб матчы Беларусь — Аўстрыя (0:4), пасля якога наша каманда пакінула элітны дывізіён.

«Гэты чэмпіянат яшчэ доўга будуць абмяркоўваць. Спажывы для роздумаў ён даў шмат. Але адразу пасля гульні было відавочна адно: наша каманда зрабіла тое, на што была здольная. І нават крыху больш. Мы выходзілі гуляць супраць лепшых каманд і на сабе адчулі ўзровень іх хакея. Хлопцы аддавалі барацьбе усе сілы. І папракаць іх можна толькі ў тым, што яны не стварылі цуду. Наперадзе доўгі шлях наверх. І ён абавязкова будзе паспяховым. Трэба толькі паставіць мэту і пачаць працаваць», - гаворыцца ў паведамленні ФХБ.