Лукашэнка: Сённяшнія герб і сцяг — візітная картка міралюбівай палітыкі Беларусі

12.05.2018 / 08:58

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што 23 гады пасля рэферэндуму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі змененыя на сённяшнія.

«Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад'емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі», — гаворыцца ў віншаванні.

Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай. Прыемна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі мінулага.

«Герб, сцяг і гімн — гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне».