У Астраўцы гастарбайтар з Расіі знайшоў ключы ад машыны, хацеў вярнуць іх за бутэльку, а потым сам вырашыў пакатацца і разбіўся

У Астраўцы п'яны мужчына знайшоў у двары ключы ад чужой машыны, скраў яе і перакуліўся. Гаспадар машыны Дзмітрый распавёў АвтоГродно пра падрабязнасці здарэння.

04.05.2018 / 18:26

Ён адправіўся ў Астравец у камандзіроўку і, пакуль ішоў дадому, згубіў ключы. Іх адразу знайшла кампанія хлопцаў, вылічыла машыну і пакінула запіску: «Вернем ключы за пляшку гарэлкі».

Запіску Дзмітрый убачыць нават не паспеў, яму неўзабаве патэлефанавалі з ДАІ.

— Ваша машына Audi C3?

— Так, мая.

— Дзе зараз знаходзіцца?

— У мяне пад пад'ездам.

— Толькі што яна перакулілася каля кальцавой развязкі.

Дзмітрый хутка сабраўся і дабраўся да месца здарэння. Сваю машыну ён знайшоў у такім выглядзе:

Знайшоўшы ключы, кампанія сядзела дома і выпівала. Да трох гадзін дня аднаму з іх стала сумна, ён скарыстаўся чужым аўтамабілем і некуды паехаў. А на кальцы не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. Пры гэтым з салона выпала пляшка гарэлкі і піва, якія згоншчык прыхапіў з сабой.

Мужчына амаль не пацярпеў. Яго адвезлі ў бальніцу, але ён збег адтуль. У Астраўцы быў абвешчаны план «перахоп» і міліцыя змагла яго знайсці. Зараз ён арыштаваны на 72 гадзіны.

Угоншчыкам быў мужчына з Расіі, ён прыехаў на працу ў Астравец.