У Пецярбургу некалькі падлеткаў зваліліся пад танк ВІДЭА

30.04.2018 / 23:04

На фестывалі «Баявая сталь» у Пецярбургу некалькі чалавек зваліліся пад танк. Відавочцу Юрыю Ану ўдалося зазняць момант наезду, перадае ria.ru.

#РИА_Видео
На фестивале "Боевая сталь" в Петербурге несколько человек попали под танк. Организаторы мероприятия катали посетителей на копиях танков времен Великой Отечественной войны. Во время одной из таких поездок люди не удержались и упали https://t.co/HsCCMFBF4m pic.twitter.com/dVGJ1OvvRE

— РИА Новости (@rianru) 30 апреля 2018 г.

Арганізатары мерапрыемства каталі наведвальнікаў на копіях танкаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас адной з такіх паездак на брані T-60 людзі не ўтрымаліся і зваліліся. Адзін з іх трапіў пад гусеніцу баявой машыны, якая акурат з'язджала з насыпу.

Спачатку з'явілася інфармацыя аб загінулых, аднак пазней стала вядома, што пацярпелі трое — 1985, 2003 і 2008 года нараджэння — і ўсе яны жывыя. Падлеткі атрымалі траўмы, а мужчына траўму рабра і зламаў шчыкалатку.

«Вось так я трапіў пад танк. Вінаватыя арганізатары, ніякіх поручняў. Вельмі страшна было, калі танк наехаў на мяне», — напісаў адзін з пацярпелых УКантакце.