У Даніі зносілі вежу. Але нешта пайшло не так ВІДЭА

07.04.2018 / 19:10

У дацкім горадзе Вардынгборг падчас няўдалага зносу старой вежы быў пашкоджаны суседні будынак бібліятэкі.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 6 красавіка, у мясцовым порце, паведамляе БелТА. Спецыялісты ўзарвалі стары будынак, аднак ён пачаў падаць у бок і паваліўся на бібліятэку. Ніхто з работнікаў не пацярпеў.