11-гадовая дзяўчынка ў эфіры расійскага ТБ паправіла Максіма Галкіна: «Я з Беларусі, а не Беларусіі» ВІДЭА

01.04.2018 / 21:53

11-гадовая цымбалістка са Смаргоні Настасся Ванеева стала ўдзельніцай расійскага забаўляльнага шоу «Лепш за ўсіх».

Яна старалася не рэагаваць на плоскія жарты вядучага Максіма Галкіна, але калі той сказаў «Беларусія», выправіла яго: «З Беларусі. Правільна казаць «з Беларусі».

Галкін зноў вырашыў пажартаваць: «Дзяўчынка са СмОргані». Але Настасся яго зноў выправіла: «Са СмаргОні».

Падчас выступу Настассі на цымбалах парвалася струна, але яна пад апладысменты працягнула выступ.

БЮ