У ноч на 25 сакавіка беларускі час супадзе з літоўскім і ўкраінскім

24.03.2018 / 12:47

У ноч з 24 на 25 сакавіка краіны Еўрасаюза і Украіна пераходзяць на летні час. У Беларусі і Расіі ад 2011 гадзіннікі не пераводзяць.

З 25 сакавіка наш час будзе супадаць Літвой, Латвіяй і Украінай. З Польшчай і Нямеччынай будзе адрознівацца на адну гадзіну.

Улічвайце гэта, калі плануеце паездкі ў бліжэйшыя дні.