Сіноптыкі: 25 сакавіка — да 10 градусаў цяпла

24.03.2018 / 12:24

У Беларусі 25 сакавіка чакаецца да 10 градусаў цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах слабы туман, месцамі на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём умераны, па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе мінус 2-8 градусаў, па паўднёвым усходзе чакаецца да 10 градусаў марозу. У другой палове дня будзе ад 4 да 10 градусаў цяпла.