Суд арыштаваў Саўчанка без права выйсці пад заклад — яна зноў пачала галадоўку

23.03.2018 / 19:27

У пятніцу, 23 сакавіка, Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў узяць пад варту на два месяцы народнага дэпутата Надзею Саўчанка.

Як паведамляе Громадське, Саўчанка арыштаваная без магчымасці ўнясення закладу.

Па словах пракурора Аляксандра Клімовіча, калі яе віну дакажуць ў судзе, то Саўчанка пагражае пажыццёвае зняволенне.

У судзе Саўчанка абвясціла аб пачатку галадоўкі.