Міхалок адмяняе канцэрт у Мазыры ў Дзень Волі. У Рэчыцы і Гомелі таксама не выступіць

23.03.2018 / 17:53

Канцэрты BRUTTO, якія ў бліжэйшыя дні планаваліся ў Рэчыцы, Гомелі і Мазыры, пераносяцца.

«Паважаныя гледачы, на жаль, па тэхнічных прычынах канцэрты BRUTTO ў Рэчыцы і Гомелі пераносяцца на 27 сакавіка і 28 сакавіка. Канцэрт «Ляпіс 98» у Мазыры пераносіцца на 29 сакавіка. Просім прабачэння за нязручнасці. Усе білеты сапраўдныя. Дзякуй за разуменне».

Нагадаем, у сацыяльных сетках многія папракалі Міхалка, што ён ігнаруе Дзень Волі і не выступае разам з іншымі музыкамі ў Мінску, а замест гэтага адпраўляецца 25 сакавіка ў Мазыр. На гэтую прэтэнзію музыканты адказалі, што гастролі ў Гомельскую вобласць былі запланаваны ўжо даўно і яны не могуць падвесці сваіх прыхільнікаў.