Барыс Джонсан: Закрыццё Брытанскай рады нашкодзіць у першую чаргу самім расіянам

18.03.2018 / 09:55

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан назваў бессэнсоўнымі абвінавачванні ў датычнасці да атручвання былога разведчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

У калонцы для газеты The Sun Джонсан напісаў, што высылка брытанскіх дыпламатаў і закрыццё Брытанскай рады нашкодзяць у першую чаргу самім расіянам.